Біпалярны транзістар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біпалярны транзістар — трохэлектродны паўправадніковы прыбор, разнавіднасць транзістара. Электроды далучаны да трох паслядоўна змешчаных слаёў паўправадніка з чаргаваным тыпам прымеснай праводнасці. Паводле гэтага спосаба чаргавання распазнаюць n-p-n і p-n-p транзістары (n (negative) — электронный тып прымеснай праводнасці, p (positive) — дзіркавы).
Электрод, які далучаны да цэнтральнага слою, называюць базай, электроды, якія падключаны да вонкавых слаёў, называюць калектарам і эмітарам. На простай схеме адрозненні паміж калектарам і эмітэрам не бачныя. На самай справе калектар адрозніваецца ад эмітэра, галоўнае адрозненне калектара — большая плошча p — n-перахода. Акрамя гэтага, для работы транзістара абавязкова неабходна малая таўшчына базы.