Веды
суб'ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці ў выніку пазнання прадметаў і з’яў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ды — вынік пазнання прадметаў і з’яў рэчаіснасці, правільнае яе адлюстраванне ў свядомасці чалавека. Як ідэальнае выражэнне ў знакавай форме аб’ектыўных уласцівасцей і сувязей свету, прыроды і грамадства, веды з’яўляюцца перадумовай і непасрэднай мэтай працэсу пазнання, авалодання вопытам і разуменнем, неабходнымі для спасціжэння аб’ектыўнай ісціны і стваральна-творчай дзейнасці людзей. У ходзе гэтага працэсу ажыццяўляецца пераход ад няведання да ведаў, ад аднаго узроўню пазнання да другога, больш высокага і дасканалага.
Веды | |
---|---|
Вывучаецца ў | эпістэмалогія, theory of knowledge[d], sociology of knowledge[d] і філасофія |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] і спіс у кваліфікатарах[d] |
Процілегла | ignorance[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правілы і нормы грамадскіх паводзін, умельствы і навыкі перадаюцца з пакалення ў пакаленне сродкамі народнай педагогікі (традыцыі, звычаі, вусная народная творчасць, сямейнае выхаванне і інш.). Веды чалавек набывае ў школе, ВНУ, у практычнай дзейнасці. Роля ведаў расце ў сувязі з камп’ютэрызацыяй усіх сфер вытворчай і духоўна-культурнай дзейнасці.