Воласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Воласць — ніжняя адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ў Расійскай імперыі з канца XVIII стагоддзя ў сельскай мясцовасці. У Расіі ўтворана ў 1797 годзе, першапачаткова для казённых сялян; пасля рэформы 1861 года воласці былі ўтвораны таксама для былых прыгонных і ўдзельных сялян.
У СССР воласці былі скасаваны ў час адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1923—1929 гадоў: павятова-валасны падзел быў заменены раённым.