Выпраменьванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выпраменьванне — працэс выпрамянення і распаўсюджвання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і часціц. Паводле спосабу ўзаемадзеяння з матэрыяй выпраменьванне падзяляюць на два тыпы: іанізуючае і неіанізуючае. Іанізуючае выпраменьванне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіанізуючага выпраменьвання з’яўляюцца радыёхвалі, цяпло і святло. Часціцы або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсе бакі ад крыніцы выпраменьвання), што прывяло да ўласнай сістэмы фізічных вымярэнняў, якія выліліся ў навуку радыяметрыя.