Вільготнасць паветра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільго́тнасць паве́тра — паказчык утрымання вады ў паветры. Дзеля вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца розныя адзінкі, часта пазасістэмныя.
Паказчыкі вільготнасці паветра выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, а таксама пры вывучэнні і прагнозе надвор’я.
Асноўнымі паказчыкамі вільготнасці паветра з’яўляюцца адносная і абсалютная вільготнасць. Пры гэтым адносная вільготнасць вымяраецца ў працэнтах (максімальнае значэнне — 100 %), а абсалютная — ў г/м³.