Генеральны штаб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генеральны штаб (скар. Генштаб, ГШ УС) — цэнтральны орган ваеннага кіравання і асноўны орган аператыўнага кіравання ўзброенымі сіламі ў многіх дзяржавах.
Паводле вызначэння Клаўзэвіца, прызначэнне Генштаба складаецца ў распрацоўцы і выкладзе ідэі вышэйшых страявых начальнікаў у форме загадаў, з усімі неабходнымі для выканання падрабязнасцямі; акрамя таго, Генштаб абавязаны клапаціцца пра баявую гатовасць і матэрыяльныя патрэбы войскаў, для чаго, не ўмешваючыся ў дзейнасць спецыяльных органаў, павінен паведамляць ім неабходныя ўказанні, якія вынікаюць з агульнага ходу ваенных дзеянняў; з іншага боку, Генштаб атрымлівае ад гэтых органаў звесткі пра ступень забеспячэння войскаў.