![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Coat_of_arms_of_S%25C3%25A3o_Tom%25C3%25A9_and_Pr%25C3%25ADncipe.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_S%25C3%25A3o_Tom%25C3%25A9_and_Pr%25C3%25ADncipe.svg.png&w=640&q=50)
Герб Сан-Тамэ і Прынсіпі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У 1935 годзе разам з гербамі іншых партугальскіх калоній быў зацверджаны герб калоніі Сан-Тамэ і Прынсіпі. Правая і ніжняя часткі трохчасткавага шчыта былі аднолькавымі для ўсіх партугальскіх калоній і ўяўлялі сабой малюнак у срэбным полі пяці блакітных (сініх) шчытоў з 5-цю срэбнымі цвікамі кожны (старажытны герб Партугаліі), у ніжняй частцы маляваліся зялёныя і сярэбраныя хвалістыя палосы. Левая траціна шчыта сімвалізавала сабой уласна эмблему калоніі. Для Сан-Тамэ і Прынсіпі гэта быў малюнак на чырвоным полі залатога вадзяное кола з сінімі кроплямі вады. Шчыт быў увенчаны прыгоннай каронай з выявамі армілярнай сферы з герба Партугаліі і сярэбраных шчытоў з крыжам Ордэна Хрыста. Пад шчытом размяшчалася стужка з надпісам «Партугальская калонія Сан-Тамэ і Прынсіпі».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Coat_of_arms_of_S%C3%A3o_Tom%C3%A9_and_Pr%C3%ADncipe.svg/640px-Coat_of_arms_of_S%C3%A3o_Tom%C3%A9_and_Pr%C3%ADncipe.svg.png)
У 1951 годзе Сан-Тамэ і Прынсіпі атрымалі статус заморскай правінцыі Партугаліі. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў змене надпісу на девізнай стужцы ў гербе: «Партугальская правінцыя Сан-Тамэ і Прынсіпі». Пасля абвяшчэння 12 ліпеня 1975 года незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Сан-Тамэ і Прынсіпі ў яе амаль два гады не было герба — ён быў зацверджаны толькі ў 1977 годзе. Дрэва какавы сімвалізуе асноўную культуру эканомікі краіны. На авальным шчыце — зялёна-залаты бурелет (у колерах сцягу Сан-Тамэ і Прынсіпі), на якім пастаўленая, як нашаломник вялікая блакітная (сіняя) 5-канчатковая зорка, якая сімвалізуе прыналежнасць краіны да Афрыкі, адзінства дзяржавы і воды Гвінейскага заліва. Шчытатрымальнікі — сокал і папугай. На верхняй стужцы напісана назва краіны, на ніжняй — дзяржаўны дэвіз: Адзінства — дысцыпліна — праца.