Горны пояс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горны пояс — самая вялікая араграфічная і геамарфалагічная адзінка ў класіфікацыі горнага рэльефу, якая адпавядае найбольшым горным будовам, якія аб’ядноўваюцца і прасторава, і паводле гісторыі гораўтварэння. Звычайна горныя паясы выцягнутыя на многія тысячы кіламетраў.
Некаторыя вядомыя горныя паясы: Альпійска-Гімалайскі пояс, Кардыльеры-Анды Амерыкі.