Граніт
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Граніт (значэнні).
Граніт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары кантынентаў.
Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плагіяклазу і слюды.
Структура граніту раўнамерназярністая ці парфірападобная, тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Колер залежыць ад колеру асноўнага складніка — палявога шпату і наяўнасці мінералаў цёмнага колеру.
Шчыльнасць 2,53—2,72 г/см³. Трываласць на сцісканне 100—300 МПа.
На тэрыторыі Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышталічнага падмурку. Радовішчы ёсць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.