Гумінавыя кіслоты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гумінавыя кіслоты — сумесь прыродных арганічных злучэнняў, найважнейшы складнік гумусу, торфу, глебы, каменнага і бурага вугалю.
Высокамалекулярныя оксікарбонавывыя араматычныя кіслоты. У сухім стане — парашок цёмна-бурага колеру. Утрымліваюць у сваім складзе 50—70 % вугляроду, 25—45 % кіслароду і 4—6 % вадароду.
Выкарыстоўваюцца у складзе арганіка-мінеральных угнаенняў, стымулятараў росту раслін, у мэтах паляпшэння структуры глебы, у складзе буравых раствораў нафтавых і газавых свідравін і інш.