Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2006
чацвёрты дзіцячы конкурс песні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзіцячы Конкурс песні Еўрабачанне 2006 — чацвёрты дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне. Яго фінал адбыўся 2 снежня 2006 года ў сталіцы Румыніі — Бухарэсце. Пераможцам конкурса стаў прадстаўнік Расіі — Маша і Насця Талмачовы з песняй «Весенний Джаз». Другое месца заняла Беларусь, якую прадстаўляў Андрэй Кунец з песняй «Новый день». Трэцяе месца заняла Швецыя. У конкурсе прыняло ўдзел 15 краін. Адмовіліся ад удзелу Вялікабрытанія, Данія, Латвія, Нарвегія і Сербія і Чарнагорыя. Упершыню ўдзельнічалі Украіна, Сербія і Партугалія. А таксама на конкурс вярнуўся Кіпр.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2006 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 2 снежня 2006 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Стадыён Дан Пальтцінісан, Бухарэст, Румынія |
Вядучы(я) | Андрэа Марын Буніча і Іаана Іван |
Тэлеканал гаспадароў | TVR |
Інтэрвал-акт | Ксенія Сітнік (пераможніца мінулага года), Брэйк-данс + традыцыйныя румынския танцы і рэмікс апошніх 3 румынскіх удзельнікаў Дзіцячага Еўрабачання. |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 15 |
Дэбют | Партугалія Сербія Украіна |
Вяртанне | Кіпр |
Адмовіліся ад удзелу | Вялікабрытанія Данія Латвія Нарвегія Сербія і Чарнагорыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ставіць адзнакі 1-8, 10, 12 (10 выканаўцам) |
Пераможная песня | «Весенний Джаз» (Расія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2005 2007► |
Закрыць