Долар ЗША
Валюта Злучаных Штатаў Амерыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валют з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.
Долар ЗША англ.: United States dollar | |
---|---|
Код ISO 4217 | USD |
Краіна | ЗША |
Абрэвіятура | $ |
Цэнтральны банк | Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d] |
Друк грошай | Bureau of Engraving and Printing[d] |
На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золатавалютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.