Жалезны крыж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жале́зны крыж (ням.: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленне Германіі ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.
Жалезны крыж | |||
---|---|---|---|
ням.: Eisernes Kreuz | |||
|
|||
Арыгінальная назва | ням.: Eisernes Kreuz | ||
Краіна |
Каралеўства Прусія Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці Рэйх |
||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | усе катэгорыі ваеннаслужачых | ||
Падставы ўзнагароджання | За адвагу на полі бою | ||
Дата заснавання | 10 сакавіка 1813 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 1813 | ||
Апошняе | май 1945 | ||
Колькасць | больш 2,3 млн. | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Нямецкі крыж (з 1941) | ||
Малодшая | War Merit Cross[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн уручаўся ўсім катэгорыям ваеннаслужачых незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджанне ордэнам адбывалася паслядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.
Жалезны Крыж стаў першай еўрапейскай узнагародай, якая ўручалася выключна за подзвіг — нягледзячы на званне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасцю ў народзе і арміі.
Сярод узнагароджаных прускім вайсковым ордэнам «Жалезнага Крыжа» 2-й ступені быў герцаг Фрыдрых Фердынанд Ангальт-Кетэн-Плескі (руск.) (бел. (1819) — заснавальнік Асканія-Нова (укр.) (бел..
Існавала некалькі версій — 1813, 1870, 1913—1914, 1939 гадоў. У ніжняй частцы ордэна паказваўся год.
Да 1918 было тры ступені:
- Жалезны Крыж II класа на чорна-белай стужцы;
- I класа — нагрудны;
- Вялікі Крыж жалезнага крыжа (для генералітэту).
У гады Першай сусветнай вайны, ордэн уручалі масава, што некалькі знізіла яго прэстыж.