Канапляны алей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канапля́ны алей — высыхальны алей, атрымліваемы з насення каноплі метадам прасавання або экстрагавання арганічнымі растваральнікамі.
Вадкасць жоўта-зялёнага колеру. Застывае пры тэмпературы -27 °С. Шчыльнасць 939 кг/м³ пры тэмпературы 15 °С.
Выкарыстоўваецца пераважна ў прамысловасці ў вытворчасці пакосту, фарбаў і лакаў. Таксама ў некаторых краінах харчовы прадукт.