![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Blood_Test_%252815575812743%2529.jpg/640px-Blood_Test_%252815575812743%2529.jpg&w=640&q=50)
Кроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кроў — вадкая злучальная тканка, якая цыркулюе ў крывяноснай сістэме цела жывёлы. Яна выконвае ў арганізме разнастайныя функціі: транспарт рэчываў, перанос цяпла, падтрыманне гамеастазісу і інш.
Кроў | |
---|---|
![]() | |
Колер | чырвоны, colorless[d] і зялёны колер |
Вывучаецца ў | гематалогія |
Прадукуецца | касцявы мозг |
Код NCI Thesaurus | C12434 |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Bleeding_finger.jpg/640px-Bleeding_finger.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Red_White_Blood_cells.jpg/320px-Red_White_Blood_cells.jpg)
Асноўная функція крыві ў большасці жывёл — транспарт газаў (кіслароду і вуглякіслага газу). У шэрагу жывёл, у асноўным, бесхрыбетных, яны пераносяцца ў выглядзе простага раствору. Аднак, больш эфектыўна транспарт газаў ажыццяўляецца пры дапамозе спеціяльных дыхальных пігментаў, якія ўяўляюць сабой злучэнні бялкоў з металамі — меддзю (гемацыянін) ці жалезам (гемаглабін). Яны здольныя зварачальна звязваць кісларод і вуглякіслы газ.
Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязана гемаглабіну, што ўтрымліваецца ў спецыялізаваных клетках, эрытрацытах.
Кроў выпрацоўваецца ў касцявам мозгу.
Складае ў сярэднім 6—8 % масы цела дарослага чалавека (8-9 % у дзіцяці). Сярэдні аб’ём крыві дарослага мужчыны — 5000-6000 мл.