![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Daghestan%252C_Dance_the_%2522Lezginka%2522_Greater_Kazanishchi_%2528A%2529.jpg/640px-Daghestan%252C_Dance_the_%2522Lezginka%2522_Greater_Kazanishchi_%2528A%2529.jpg&w=640&q=50)
Кумыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кумы́кі — народ у Расійскай Федэрацыі. Жывуць у Дагестане. У Расіі жылі 503,1 тысяч у 2010 годзе, з іх у Дагестане — 431,7 тыс. чалавек. Невялікія групы жывуць у Чачне, Інгушэціі, Паўночнай Асеціі. Адносяцца да каўкасіёнскага тыпу балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на кумыцкай мове кыпчацкай падгрупы падгрупы цюркскай групы алтайскай сям'і. Дыялекты: буйнацкі, кайтацкі, хасавюрцкі. Літаратурная мова на аснове першага і апошняга дыялектаў. Вернікі — мусульмане-суніты.