![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Coat_of_arms_of_Kurzeme.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Kurzeme.svg.png&w=640&q=50)
Курляндыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курземе (лат.: Kurzeme, ліў.: Kurāmō), раней Курляндыя або Куронія — гістарычная вобласць Латвіі, якая ўваходзіла ў склад уладанняў Лівонскага ордэна, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Coat_of_arms_of_Kurzeme.svg/320px-Coat_of_arms_of_Kurzeme.svg.png)
У шырокім разуменні Курземе — уся частка цяперашняй Латвіі на паўднёвы захад ад Даугавы, т. б. на левым яе беразе. Межы яе амаль супадаюць з межамі Курляндскай губерні ў Расійскай імперыі.
У вузейшым разуменні Курземе — заходняя частка цяперашняй Латвіі, да нямецкай заваёвы населеная куршамі і лівамі, т. б. прыкладна сучасныя Ліепайскі, Вентспілскі, Талсінскі, Кулдыгскі, Салдускі раёны. Рэшту, меншую частку «вялікага Курземе», складае Земгале ў шырокім разуменні або Земгале ў вузкім разуменні і Селія (яна жа Аўгшземе, Аўгшкурземе).