Кяхцінскае пагадненне (1915)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кяхцінскае пагадненне 1915 — руска-кітайскае пагадненне, якое рэгулявала палітычныя і тэрытарыяльныя пытанні Знешняй Манголіі, што заставалася пад сюзерэнітэтам Кітая; падпісана ў г. Кяхта (Бурація) 25 мая 1915 г. Па пагадненню Кітай абавязаўся не ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Знешняй Манголіі, не прэтэндаваць на каланізацыю яе земляў і не ўмешвацца ва ўнутранае кіраванне. За Знешняй Манголіяй прызнавалася права складаць міжнародныя дамовы па гандлёва-эканамічных пытаннях.
Хуткія факты Кяхцінскае пагадненне, Дата падпісання ...
Кяхцінскае пагадненне | |
---|---|
Дата падпісання | 25 мая (7 чэрвеня) 1915 |
Месца падпісання | |
Бакі | Pi Kui-fang[d], Aleksandr Yakovlevich Miller[d], Shirnendamdin[d], Chagdarjav[d], Chen Lu[d] |
Закрыць