Майміравічы
сярэдневяковая княжацкая дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Майміравічы (Mojmírovci) — сучаснае найменне ўладарнай дынастыі Мараўскага княства, Вялікамаравіі і Нітранскага княства ў IX—X стагоддзях.
Заснавальнікам лічаць Майміра I, ад яго імя дынастыя атрымала назву. Апошнія вядомыя дынасты, відаць, загінулі ў 906 годзе, у барацьбе з мадзьярскімі плямёнамі. Звестак пра дынастаў да Майміра I і пасля 906 года няма.