![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Relief_Map_of_Kazakhstan.png/640px-Relief_Map_of_Kazakhstan.png&w=640&q=50)
Ор (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ор (руск.: Орь, каз.: Ор) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, левы прыток Урала. Даўжыня 332 км, плошча басейна 18,6 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Шыйлі і Тэрысбутак, якія бяруць пачатак на заходніх схілах Мугаджар.
Хуткія факты Ор, Характарыстыка ...
Ор | |
---|---|
каз. Ор | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 332 км |
Басейн | 18 600 км² |
Расход вады | 21,3 м³/с (за 61 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Шыйлі і Тэрысбутак |
• Вышыня | вышэй 303 м |
• Каардынаты | 49°31′23″ пн. ш. 58°32′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Урал |
• Месцазнаходжанне | г. Орск |
• Вышыня | вышэй 185,1 м |
• Каардынаты | 51°11′08″ пн. ш. 58°32′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Урал → Каспійскае мора |
Казахстан | Акцюбінская вобласць |
Расія | Арэнбургская вобласць |
Краіны | |
Код у ДВР | 12010000412112200003277 |
Закрыць
Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады — у 61 км ад вусця 21,3 м³/с. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны траўня, у астатні час года глыбокая межань. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка-лістападзе, ледаход ў канцы сакавіка — красавіку. Воды ракі Ор выкарыстоўваюцца для ліманнага арашэння і водазабеспячэння. Упадае ў раку Урал каля г. Орск.