Пасёлак гарадскога тыпу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасёлак гарадскога тыпу або гарадскі (рабочы) пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскай паселішча згодна з савецкай класіфікацыяй. Традыцыйна на Беларусі такія населеныя пункты называліся мястэчкамі.
У адрозненне ад сельскіх населеных пунктаў, у такіх пасёлках асноўная частка насельніцтва (не меней 85 %) не павінна быць занята ў сельскай гаспадарцы. У пасёлках гарадскога тыпу ў савецкі перыяд мінімальная колькасць жыхароў павінна была складаць 3 тысячы чалавек (у горадзе — 12 тысяч жыхароў). Часта ў такіх пасёлках было толькі адно галоўнае (горадаўтваральнае) прадпрыемства. Рабочыя пасёлкі размяшчаліся пры прамысловых прадпрыемствах (найчасцей пры торфапрадпрыемствах і шклозаводах), будоўлі, чыгуначных станцыях і інш., з насельніцтвам больш за 500 чал.