Правінцыі і тэрыторыі Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канада складаецца з дзесяці правінцый і трох тэрыторый.
Правінцыі — гэта дзяржавы, якія існуюць на падставе канадскай канстытуцыі і валодаюць вышэйшай уладай у рамках сваёй кампетэнцыі, незалежна ад федэральнага ўрада.
Канадскія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў распараджэнні канадскага федэральнага Парламента, які звычайным законам падае некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям.
Дзесяць сучасных правінцый: Альберта, Брытанская Калумбія, Квебек, Манітоба, Новая Шатландыя, Нью-Брансуік, Ньюфаўндленд і Лабрадор, Антарыа, Востраў Прынца Эдуарда і Саскачэван. Тры тэрыторыі: Нунавут, Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Юкан.