Пірэнейскі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірэне́йскі паўво́страў, Іберы́йскі паўво́страў — паўвостраў размешчаны на паўднёвым захадзе Еўропы. Абмываецца Міжземным морам, Атлантычным акіянам і Біскайскім залівам. Пірэнейскі паўвостраў самы паўднёвы і заходні з трох паўднёвых паўвостраваў Еўропы (Пірэнейскі, Апенінскі і Балканскі).
Хуткія факты Пірэнейскі паўвостраў, Акваторыі ...
Пірэнейскі паўвостраў | |
---|---|
40°14′24″ пн. ш. 4°14′21″ з. д.HGЯO | |
Акваторыі | Біскайскі заліў, Атлантычны акіян, Міжземнае мора |
Плошча | 600 000 км² |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У цяперашні час на Пірэнейскім паўвостраве размяшчаюцца наступныя дзяржавы: Іспанія, Партугалія, Андора, Францыя і залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі — Гібралтар.
Больш інфармацыі Краіна/Тэрыторыя, км² ...
Краіна/Тэрыторыя | км² | Доля ад паўвострава (у %) | Апісанне |
---|---|---|---|
Іспанія | 493,519 | 85 | займае большую частку паўвострава |
Партугалія | 89,261 | 15 | займае заходнюю частку паўвострава |
Францыя | 540 | менш за 1 % | малая паўночная частка паўвострава |
Андора | 468 | менш за 1 % | малая паўночная частка паўвострава |
Гібралтар | 7 | менш за 1 % | Брытанскія заморскія тэрыторыі на паўднёвай ускраіне паўвострава |
Закрыць