Радзівілаўскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзівілаўскі летапіс, або Кёнігсбергскі летапіс — летапісны помнік меркавана пачатку XIII стагоддзя, які захаваўся ў двух спісах (руск.) (бел. XV стагоддзя — уласна Радзівілаўскім, ілюстраваным шматлікімі мініяцюрамі, і Маскоўска-Акадэмічным. Прадстаўляе сабой «Аповесць мінулых часоў», працягнутую пагадовымі запісамі да 1206 года.
У XVII стагоддзі першым (уласна Радзівілаўскім) спісам валодаў вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Януш Радзівіл, гэты спіс захоўваўся ў Бібліятэцы Радзівілаў ў г. Нясвіжы. Паводле завяшчання Багуслава Радзівіла, генеральнага губернатара Прускага герцагства, спіс у 1671 г. быў перададзены ў бібліятэку г. Кёнігсберга. Адсюль — назва летапіса: Радзівілаўскі, альбо Кёнігсбергскі.
У час Сямігадовай вайны Радзівілаўскі спіс патрапіў у Расійскую імперыю ў якасці трафея (1760). Захоўваецца ў Бібліятэцы (руск.) (бел. Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбурзе.
Радзівілаўскі спіс — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Гэты спіс з’яўляецца адным з трох дайшоўшых да нашага часу ілюстраваных усходнеславянскіх летапісаў (два іншыя — цвярскі спіс візантыйскай «Хронікі Георгія Амартола (руск.) (бел.» XIII—XIV стагоддзяў і маскоўскі Ліцавы летапісны звод (руск.) (бел. XVI стагоддзя).