Раманавы
рускі баярскі род, пазней царская і імператарская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раманавы — рускі баярскі род, які насіў такое прозвішча з канца XVI стагоддзя, з 1613 — дынастыя рускіх цароў і з 1721 года — імператараў усерасійскіх, а пасля — цароў Польшчы, вялікіх князёў Літвы і Фінляндыі, герцагаў Альденбурга і Гольштэйн-Готарпа і вялікіх магістраў Мальтыйскага Ордэна. Прамая галіна роду Раманавых на ўсерасійскім троне спынілася пасля смерці імператрыцы Лізаветы Пятроўны, з 5 студзеня 1762 г імператарскі трон перайшоў да дынастыі Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, сыну Ганны Пятроўны і герцага Карла-Фрыдрыха Гольштэйн-Готарпскага, паводле дынастычнага дагавора іх сын Карл Петэр Ульрых Гольштэйн-Готарпскі (будучы імператар усерасійскі Пётр III) прызнаваўся членам імператарскага Дома Раманавых. Такім чынам, па генеалагічных правілах імператарскі род (дынастыя) называецца Гольштэйн-Готарп-Раманаўскай, а імператарскі дом — Раманавых.
Раманавы | |||
---|---|---|---|
Краіна | Расійская імперыя | ||
Родапачынальны дом | Андрэй Іванавіч Кабыла | ||
Тытулы | |||
Заснавальнік | Міхаіл Фёдаравіч Раманаў | ||
Апошні кіраўнік | Мікалай II Аляксандравіч | ||
Цяперашні глава | Марыя Уладзіміраўна Раманава ці Мікалай Раманавіч Раманаў | ||
Год заснавання | 1613 | ||
Зрушэнне | 1917 |