Салдат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Салдат (ад лац.: Soldus, Solidus — манета або ад італ. Soldo - манета, жалаванне), таксама жаўнер
- 1.пярвічнае, малодшае, ніжняе, воінскае званне, радавы ў войсках многіх дзяржаў;
- 2.катэгорыя ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных ва Узброеных Сілах шэрагу дзяржаў;
- 3.у шырокім сэнсе - ваенны чалавек у любым званні дасведчаны ў вайсковай справе; які валодае воінскімі якасцямі.
- 4.у пераносным сэнсе - удзельнік якой-небудзь арганізацыі або грамадскага руху, які прысвяціў сябе служэнню іх мэтам і задачам (напрыклад, салдат рэвалюцыі).