У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Санча III.
Санча III Кастыльскі (ісп.: Sancho III de Castilla) або Санча III Жаданы (ісп.: Sancho III el Deseado) (1134 — 31 жніўня 1158, Таледа) — кароль Кастыліі з 1157 г. Старэйшы сын Берэнгелы Барселонскай і Альфонса VII Кастыльскага, па волі якога землі Кастыліі і Леона былі падзелены паміж двума яго сынамі — пасля смерці бацькі Санча стаў каралём Кастыліі, а яго брат Фернанда атрымаў у спадчыну каралеўства Леон. Санча садзейнічаў стварэнню ордэна Калатравы, калі тампліеры адмовіліся падтрымліваць абарону памежнага горада Калатрава, у валоданне якім ён быў перададзены Альфонсам VI у 1147 годзе. Санча перадаў валоданне Калатравой, абату Раймонду Дыега Веласкесу, які і арганізаваў новы ваенны ордэн.
Санча III пахаваны ў капэле сабора Санта-Марыя-дэ-Таледа.
Хуткія факты кароль (Каралеўства Кастылія), Папярэднік ...
Закрыць