Свабодныя праграмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свабодныя праграмы, Свабоднае праграмнае забеспячэнне (англ.: free software або libre software) — паводле азначэння Фонду свабоднага праграмнага забеспячэння, гэта праграмнае забеспячэнне, якое можна выкарыстоўваць, капіраваць, вывучаць, змяняць і распаўсюджваць без абмежаванняў.
Свабодныя праграмы | |
---|---|
Мастацкі кірунак | рух за свабодныя праграмы[d] |
Процілегла | прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэнтральнае месца ў канцэпцыі свабодных праграм займае свабода зыходнага кода. Права вывучаць і змяняць камп’ютарную праграму прадугледжвае, што зыходны код будзе даступны карыстальнікам гэтай праграмы. Такім чынам, свабодныя праграмы маюць адкрыты зыходны код, у адрозненне ад прапрыетарных праграм, якія маюць закрыты зыходны код.
Звычайна свабодныя праграмы распаўсюджваюцца згодна з умовамі свабоднай ліцэнзіі, напрыклад ліцэнзій GPL ці MIT.
Тэрмін «свабоднае праграмнае забеспячэнне» цесна звязаны з імем Рычарда Столмана, які ў 1983 годзе ўзначаліў рух за свабоднае праграмнае забеспячэнне і запусціў праект GNU для стварэння свабодных праграм. Трэба адзначыць, што сам тэрмін выкарыстоўваўся значна раней, у тым ліку ў сувязі з выпускам BSD.