![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Stockholm_Bloodbath.jpg/640px-Stockholm_Bloodbath.jpg&w=640&q=50)
Стакгольмская крывавая лазня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стакгольмская крывавая лазня (шведск.: Stockholms blodbad, дацк.: Det Stockholmske Blodbad) — жорсткая расправа 8-9 лістапада 1520 года ў Стакгольме дацкага караля Крысціяна II над прыхільнікамі рэгента Швецыі Стэна Стурэ Малодшага. Рушыла ўслед за уварваннем Крысціяна II, які імкнуўся гвалтоўна аднавіць Кальмарскую унію, у Швецыю і разгромам арміі Стурэ. З дапамогай каталіцкіх прэлатаў ў каралеўскім замку быў інсцэніраваны царкоўны суд і па заведама ілжывым абвінавачванні ў ерасі ў Стакгольме пакарана каля 100 дваран і гараджан, іх маёмасць канфіскавана. Крывавыя расправы адбыліся затым у шэрагу рэгіёнаў Швецыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Stockholm_Bloodbath.jpg/640px-Stockholm_Bloodbath.jpg)