Стандартная мадэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стандартная мадэль — тэарэтычная канструкцыя ў фізіцы элементарных часціц, якая апісвае электрамагнітнае, слабае і моцнае ўзаемадзеянне ўсіх элементарных часціц. Стандартная мадэль не з’яўляецца тэорыяй усяго, бо не апісвае цёмную матэрыю, цёмную энергію і не ўключае ў сябе гравітацыю. Эксперыментальнае пацвярджэнне існавання прамежкавых вектарных базонаў у сярэдзіне 80-ых гадоў завяршыла пабудову Стандартнай мадэлі і яе прыняцце як асноўнай. Неабходнасць нязначнага пашырэння мадэлі ўзнікла ў 2002 годзе пасля выяўлення нейтрынных асцыляцый, а пацвярджэнне існавання базона Хігса ў 2012 годзе завяршыла эксперыментальнае выяўленне прадказаных Стандартнай мадэллю элементарных часціц.