Стыхійнае бедства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стыхійнае бедства — прыродная з'ява, якая носіць надзвычайны характар і прыводзіць да парушэння нармальнай дзейнасці насельніцтва, гібелі людзей, разбурэння і знішчэння матэрыяльных каштоўнасцей. Стыхійныя бедствы могуць узнікаць як незалежна адзін ад аднаго, гэтак і звязана: адно з іх можа пацягнуць за сабой іншае. Некаторыя з іх часцяком узнікаюць у выніку дзейнасці чалавека, як лясныя і тарфяныя пажары, вытворчыя выбухі ў горнай мясцовасці, пры будаўніцтве плацін, распрацоўцы кар'ераў, што часцяком прыводзіць да апоўзняў, снежных лавін, абвалаў ледавікоў і гэтак далей.
Незалежна ад крыніцы ўзнікнення, стыхійныя бедствы характарызуюцца значнымі маштабамі і рознай працягласцю — ад некалькіх секунд і хвілін, як землетрасенні, снежныя лавіны, лімналагічыя катастрофы, да некалькіх гадзін (селі), дзён (апоўзні) і месяцаў (паводкі).