Сялянская вайна ў Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў (ням.: Deutscher Bauernkrieg) — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.
Хуткія факты Сялянская вайна 1524-26 гг у Германіі, Дата ...
Сялянская вайна 1524-26 гг у Германіі | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | лета 1524 – 1526 | ||
Месца | Паўднёвая Германія | ||
Вынік | Паражэнне сялян. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Башмака»beru і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).
У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.