Тапонім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапонім (ад стар.-грэч.: Τόπος — месца + ὄνυμα — імя, назва) — разрад онiмаў, імя ўласнае, якое пазначае ўласную назву прыроднага аб’екта на Зямлі або аб’екта, створанага чалавекам на Зямлі. Тапонімы вывучаюцца навукай тапанімікай, якая з’яўляецца раздзелам анамастыкі.