![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Triangular_trade.png/640px-Triangular_trade.png&w=640&q=50)
Трохвугольны гандаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трохвугольны гандаль (англ.: Triangular trade, Triangle trade) — характэрны для Новага часу (асабліва для 17 і 18 стст.) трансатлантычны гандлёвы абмен паміж трымя часткамі свету — Еўропай, Афрыкай і Амерыкай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Triangular_trade.png/640px-Triangular_trade.png)
Еўрапейскія судны курсіравалі паміж усімі вяршынямі «залатога трохвугольніка»:
- ажыццяўлялі марскі пераход да берагоў Гвінейскага заліва з мэтай набыцця рабоў;
- пасля захопу альбо пакупкі рабоў іх перавозілі праз Атлантычны акіян для продажу ў Вест-Індыі ці ў кантынентальнай Амерыцы;
- з Амерыкі ў Еўропу вывозіліся вырабленыя з выкарыстаннем рабскай працы прадукты — цукар, кава, какава, тытунь, індыга.