Туманнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туманнасць — участак міжзорнага асяроддзя, які выдзяляецца сваім выпраменьваннем або паглынаннем выпраменьвання ў агульным фоне неба. Раней туманнасцямі называлі любы нерухомы на небе падоўжаны аб’ект. У 20-х гадах XX стагоддзя было адкрыта, што сярод туманнасцей ёсць шмат галактык (напр., Туманнасць Андрамеды). Пасля гэтага тэрмін туманнасць быў звужаны да пазначанага вышэй сэнсу.