Турніры Вялікага шлема
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікі шлем (значэнні).
Турніры Вялікага шлема (англ.: Grand Slam tournaments) — чатыры найбуйнейшыя ў сучасным тэнісе штогадовыя турніры:
- Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — на цвёрдым пакрыцці,
- Адкрыты чэмпіянат Францыі — на грунтавым пакрыцці,
- Уімблданскі турнір — на травяным пакрыцці,
- Адкрыты чэмпіянат ЗША — на цвёрдым пакрыцці.
У сучасным тэнісе перамога на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема — надзвычай прэстыжная, бо гэта вельмі рэдкае дасягненне. Вылучаюць:
- класічны Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема на працягу аднаго сезону;
- некласічны Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але не ў межах аднаго сезону;
- кар'ерны Вялікі шлем — адна і тая ж асоба перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але ў розныя гады;
- Залаты Вялікі шлем — адна і тая ж асоба паслядоўна перамагае на ўсіх турнірах Вялікага шлема і на Алімпійскім тэнісным турніры на працягу аднаго сезону.