Тыпавы від
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыпавы від (у біялагічнай сістэматыцы) — від, які выступае ў якасці наменклатурнага тыпу роду.
Ва ўсіх спрэчных сітуацыях тыпавы від выступае ў якасці адзінага аб'ектыўнага носьбіта дадзенага радавога імя.
Правілы і рэкамендацыі, якія тычацца тыпавых відаў, сфармуляваны ў адпаведных міжнародных кодэксах: заалагічнай і батанічнай наменклатуры, а таксама адмысловым кодэксе наменклатуры бактэрый.
Відавочнае і недвухсэнсоўнае ўказанне тыпавога віду стала агульнапрынятай практыкай толькі у канцы XIX стагоддзя. Тыпавыя віды шматлікіх родаў, вылучаных у XVIII і пачатку XIX стагоддзяў, былі пазначаны пазней на падставе правіл і рэкамендацый, запісаных у кодэксах.