ФІФА 100
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс ФІФА 100 (англ.: FIFA 100) быў прадстаўлены ФІФА 4 сакавіка 2004 года ў Лондане на цырымоніі, прысвечанай 100-годдзю галоўнай футбольнай арганізацыі. Спіс складзены бразільскім футбалістам Пеле, у які ён уключыў 125 вядомых ігракоў, якія жылі на той момант. Лік 100 у назве азначае 100-годдзе ФІФА. Пеле было трэба з 300 прапанаваных варыянтаў выбраць 50 дзейных і 50 былых да моманту складання спіса футбалістаў. У часткі выбару ігракоў, якія завяршылі кар'еру, ён не змог укласціся ў прапанаваныя рамкі і замест 50 уключыў у спіс 75 футбалістаў