ФК Вільярэал
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезона 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».
Вільярэал | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Villarreal Club de Fútbol, S.A.D. | |||
Заснаваны | 10 сакавіка 1923 | |||
Горад | Вільярэаль, Іспанія | |||
Стадыён |
Эстадыа дэ ла Сераміка Умяшчальнасць: 24 890 |
|||
Уладальнік | Фернанда Роч Альфонса[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 5 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца пападанне ў паўфінал (2015). У сезоне 2020/21 «Вільярэал» нарэшце заваяваў свой першы трафей, атрымаўшы перамогу ў Лізе Еўропы.
Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.