Фанема
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фане́ма — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб’ект вывучэння фаналогіі.
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
У розных фаналагічных школах праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя падыходы, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:
- выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
- выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).