Ферамагнетыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ферамагнетыкі — рэчывы (як правіла, у цвёрдым крышталічным або аморфным стане), у якіх ніжэй пэўнай крытычнай тэмпературы (пункта Кюры) існуе ферамагнітны парадак магнітных момантаў атамных носьбітаў магнетызму[1]: атамаў ці іонаў (у неметалічных крышталях) або момантаў электронаў (у металічных крышталях). Іншымі словамі, ферамагнетык — такое рэчыва, якое (пры тэмпературы ніжэй пункта Кюры) здольна валодаць намагнічанасцю ў адсутнасці вонкавага магнітнага поля.