Харэаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Харэагра́фія (ад стар.-грэч.: χορεία — танец, карагод + γράφω — запісваць, пісаць) можа азначаць:
- запіс танца з дапамогай пэўнай сістэмы ўмоўных знакаў. Запіс танца як сістэмы пачаты ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Тэрмін «харэаграфія» ўпершыню выкарыстаў P. А. Фёе (англ.) (бел. ў кнізе «Харэаграфія, ці Мастацтва запісу танца …» (1700). У Расіі створаны сістэмы А. Цорна (руск.) (бел. (1889) і У. Сцяпанава (руск.) (бел. (1891), у савецкі час — сістэма С. Лісіцыян. У наш час найбольш пашыраны дзве сістэмы — нямецкая Р. фон Лабана (руск.) (бел. і англійская Р. і Дж. Бенешаў. У балеце СССР быў прыняты апісальны, слоўна-графічны запіс танца;
- мастацтва стварэння танцаў і балетаў (з сярэдзіны XIX стагоддзя); сінонім балетмайстарскага мастацтва;
- мастацтва танца (з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў).
Аснову харэаграфіі складаюць арганізаваныя ў часе і прасторы вобразныя, умоўныя рухі чалавечага цела. Выразныя сродкі харэаграфіі фарміраваліся на працягу стагоддзяў шляхам адбору і абагульнення экспрэсіўнай пластыкі чалавека. Асноўныя з іх — лексіка (рухі, жэсты, позы), малюнак (размяшчэнне ў прасторы), кампазіцыя (драматургія, архітэктоніка). Харэаграфія цесна звязана з музыкай, якая вызначае яе рытміку і эмацыянальны настрой. Вялікую ролю ў харэаграфіі адыгрываюць касцюм і дэкаратыўнае афармленне.