Хельсінкскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хельсінкскі ўніверсітэт (фінск.: Helsingin yliopisto, шведск.: Helsingfors universitet, лац.: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).
Хуткія факты Хельсінкскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Хельсінкскі ўніверсітэт | |
---|---|
Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet | |
Від на Сенацкую плошчу Хельсінкі. Будынак універсітэта — злева | |
Арыгінальная назва | Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet |
Міжнародная назва | University of Helsinki |
Заснаваны | 1640 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Рэктар | Sari Lindblom[d] |
Студэнты | 38 000 |
Размяшчэнне | Хельсінкі |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з'яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).
Канцлер універсітэта з 2008 года — Ілька Нійнілуота.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.