Чынш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чынш (польск.: czynsz ад ням.: Zins — «працэнт») — від грашовай павіннасці за карыстанне зямлёй, даніна грашыма — падатак (даніна, аброк).
- У Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім з XIV ст. землеўладальнікі давалі ў карыстанне сялянам зямлю за выплату пэўнай штогадовай сумы грошай, з часам выпрацавалася паняцце чыншавага ўладання або права вечнай і спадчыннай арэнды — чыншавае права.
- У Расійскай імперыі ў 1886 годзе ўвздзены адмысловы парадак (праз павятовыя па «чыншавых справах прысутнасці») вызначэння «вечнага чыншавага» правы па двух асноўных прыкметах -- бестэрміновае і спадчыннае ўладанне; нязменнасць памераў чыншу. Разам з тым, сельскім (па-за гарадамі і мястэчкамі) «вечным чыншавікам» надавалася права набыць ва ўласнасць прызнаныя за імі чыншавыя зямлі праз выкуп пры садзейнічанні ўрада.