Чэмпіянат свету па футболе 1994
From Wikipedia, the free encyclopedia
XV чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 17 чэрвеня па 17 ліпеня 1994 года ў ЗША. Чэмпіёнам, чацвёрты раз у сваёй гісторыі, стала зборная Бразіліі. Другое месца заняла зборная Італіі. Трэцяй сенсацыйна стала зборная Швецыі, якая паказала свой найлепшы футбол з 1958 года. Чацвёртае месца таксама сенсацыйна заняла Балгарыя, якая ў 1/4 фіналу выбіла са спаборніцтваў дзейснага на той момант чэмпіёна свету — зборную Германіі.
Хуткія факты Чэмпіянат свету па футболе 1994 World Cup '94 ...
Чэмпіянат свету па футболе 1994 World Cup '94 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | ЗША |
Лік удзельнікаў | 147 |
у фінале | 24 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Бразілія (4-ы раз) |
Другое месца | Італія |
Трэцяе месца | Швецыя |
Чацвёртае месца | Балгарыя |
Фінал | Роўз Боўл Пасадэна |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 3 587 538 (68 991 за гульню) |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 141 (2.71 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Хрыста Стоічкаў Алег Саленка 6 галоў |
< 1990 1998 > |
Закрыць
Упершыню ў фінальным матчы чэмпіянату свету не было забіта ніводнага мяча; таксама ўпершыню фінал завяршыўся ўнічыю, і для вызначэння чэмпіёна былі выкарыстаныя пасляматчавыя пенальці.