Экзістэнцыялізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экзістэнцыялізм (фр.: existentialisme ад лац.: exsistentia — існаванне) — філасофія існавання — кірунак у філасофіі ХХ стагоддзя, які акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі персаналізму і філасофскай антрапалогіі, ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам уласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.