Амэрыканскі даляр
валюта ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (код валюты: USD, па-ангельску: United States dollar) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.
Амэрыканскі даляр | |
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынґтона | |
Краіна | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | USD |
Сымбаль | $ |
Цэнтральны банк | Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1792 |
Папярэдняя валюта | эквадорскі сукрэ[d], дэлавэрскі фунт[d], New Hampshire pound[d], New Jersey pound[d], South Carolina pound[d], Rhode Island pound[d] і North Carolina pound[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная й часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнае валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.