Ісая (прарок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісая (па-габрэйску: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з чатырох вялікіх прарокаў, які жыў у VII ст. да н. э. Паводле біблейскага паданьня, яго бацька Амос быў сынам Іяаса й родным братам Амасіі, цароў юдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Ерусаліме. Ужо на пачатку сваёй дзейнасьці ён, нягледзячы на шляхецкасьць свайго паходжаньня, выступае рэзкім выкрывальнікам сацыяльнае няроўнасьці й прыгнёту незаможных. Яшчэ большую сілу яго дзейнасьць набыла ў часы панаваньня Ахаза й Эзекія. Працягваючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён сьмела выступае перад царамі аракулам праўды, абараняе сацыяльную справядлівасьць, прадказвае вялікія бедзтвы, за што па загаду цара Манасіі прынімае пакутніцкую сьмерць: яго расьпілавалі паміж кедравымі дошкамі.
Ісая | |
Бэнджамін Ўэст — «Памазаныя агнём вусны Ісаі», 178 | |
Плоць | мужчынская[d] |
---|---|
Занятак | пісьменьнік, прарок, аракул |
Бацька | Амоц[d] |
Дзеці | Maher-shalal-hash-baz[d], Shearjashub[d] і Спас Эмануіл[d] |
Isaiah (Biblical figure) ў Вікісховішчы |
Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-й кнізе Параліпамэнона, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя — (кніга Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць разьдзелы 1—33 і 36—39, разьдзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасьля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі ня толькі сучаснага Ісаю габрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Ўсходу. Асаблівую славутасьць Ісая набыў у хрысьціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцьця Ісуса Хрыста, таму, зрэдку Ісаю называюць пятым эвангелістам.[1]