![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/USAvVEN_2019-06-09_-_Weston_McKennie_%252851170534993%2529_%2528close-up%2529.jpg/640px-USAvVEN_2019-06-09_-_Weston_McKennie_%252851170534993%2529_%2528close-up%2529.jpg&w=640&q=50)
Ўэстан Макені
амэрыканскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўэ́стан Маќені (па-ангельску: Weston McKennie; нар. 28 жніўня 1998 году) — амэрыканскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай ЗША. Макені ёсьць сапраўдным унівэрсальным гульцом, бо здольны згуляць у некалькіх пазыцыях у паўабароне, а таксама можна выкарыстоўвацца ў якасьці абарончага паўабаронцы. Футбаліст, прайшоўшы моладзевую акадэмію нямецкага «Шальке-04», далучыўся да асноўнай каманды клюбу ў траўні 2017 году[2]. Ужо ў сэзоне 2017—2018 гадоў паўабаронца сапраўды зарэкамендаваў сябе. Пасьля трох сэзонаў Макені перабраўся да табару чэмпіёна Італіі «Ювэнтуса» спачатку на правох арэнды. У сакавіку 2021 году турынскі клюб склаў з футбалістам ужо сталую дамову на працу. Трансфэр каштаваў італьянцам каля 18,5 млн эўра.
Ўэстан Макені | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1998(1998-08-28)[1] (25 гадоў) | |
Рост | 1,85 м | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2021 2020—2021 2021— 2023 |
Шальке-04 → Ювэнтус (арэнда) Ювэнтус → Лідс Юнайтэд (арэнда) |
75 (4) 21 (4) 83 (5) 19 (0) |
Зборныя | ||
2017— | ЗША | 51 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Макені абараняў колеры ЗША на міжнародным узроўні як на моладзевым, гэтак і на старэйшым узроўнях. Дэбют у нацыянальнай зборнай ЗША адбыўся ў 2017 годзе. Разам з нацыяналкай паўабаронца здабыў Залаты кубак КОНКАКАФ 2019 году.