Ўілі Нэльсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўі́лі Нэ́льсан (па-ангельску: Willie Nelson, поўнае імя анг. William Hugh Nelson; нарадзіўся 29 красавіка 1933 году) — адзін з самых вядомых выканаўцаў музыкі кантры XX стагодзьдзя, уладальнік мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэміяў «Грэмі» ў катэгорыях «Музычная легенда» (1990) і «за жыцьцёвыя дасягненьні» (1999).
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Close
Аўтар антываеннай баляды «Whatever Happened to Peace on Earth», у часе вайны ў Іраку, пасьля чаго многія амэрыканскія кантры-радыёстанцыі пачалі байкатаваць ягоныя песьні[1].